Ці патрэбныя легіянеры ў беларускім футболе?
Само слова “легіянеры” прыйшло са Старажытнага Рыма: тады гэта былі лепшыя воіны, гатовыя перамагчы любога ворага на славу сваёй Радзімы. Цяпер у гэтае слова ўключаюцца іншыя сэнсы: замежныя гульцы, вялікія грошы, спартоўцы, якія граюць за самыя прэстыжныя клубы свету.
Якая карысць ад легіянераў?
1. Яны паказваюць яркі футбол.
2. За імі шоў на поле і не толькі.
3. Яны ўлюбёнцы публікі, прыхільнікі наследуюць іх.
Легіянеры ў “Нёмане”
Адным з першых легіянераў у “Нёмане” быў рускі нападаючы Сяргей Давыдаў. За два сезоны Давыдаў забiў ажно 43 галы. Нездарма ён лічыцца адным з лепшых нападнікаў гарадзенскага клуба ўсіх часоў.
Праз некаторы час у Гродна сталі прыязджаць футбалісты з Еўропы, Афрыкі і нават Паўднёвай Амерыкі. Гэтыя прозвішчы гарадзенцы будуць памятаць яшчэ доўга: Давыдаў, Слука, Вацулiк, Iкім, Жувенал, Алумона, Дэра, Пеха, Яблан, Весялінаў, Сеалін, Лачны.
Успомнім Івана Пеху: славак запомніўся не столькі сваёй гульнёй у “Нёмане”, як асаблівым яркім стылем.
Яго еўрапейскую моду сталі пераймаць. Многія гарадзенскія дзяўчаты трацілі розум ад яго. Адной нават дасталася яго майка.
У нашай камандзе легіянеры сталі з’яўляцца даўно. І кожны прыезджы гулец стараўся неяк праявіць сябе не толькі на полі, але і па-за ім.
Возьмем да прыкладу Аляксандра Алумону. Чарнаскуры хлопец з рускім імем і рускім пашпартам амаль адразу стаў любімчыкам гарадзенскай публікі. Яго барацьбой і галамі можна было любавацца. За межамі поля яго таксама любілі: ён быў добрым суседам, а пасля і добрым сем’янінам – Саша ажаніўся з гарадзенскай дзяўчынай. Таму, ёсць верагоднасць, што “Белага” мы яшчэ ўбачым у “Нёмане”.
Першы прыход у “Нёман” бразільца Нікаласа Сеалін быў яшчэ ярчэйшы, чым цяперашні. У свой час Алег Радушка назваў яго “машынай для забівання галоў”. Можа, і гэтым разам гульня наладзіцца. Гарадзенская аўдыторыя гэтага чакае, бо вельмі палюбіла Нікаласа.
Мала хто ведае, што Сеалін добра знаёмы з футбалістам лонданскага “Чэлсі” Давідам Луізам.
Зусім хутка сканчаецца арэнднае пагадненне “Нёмана” з Мілашам Лачным. Многіх мучае пытанне, ці застанецца ў нас у камандзе славак? Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў паабяцаў, што зробіць усё магчымае, каб пакінуць яго ў камандзе.
Такія гульцы як Мілаш упрыгожваюць наш футбол. Дасведчаны футбаліст у свой час паспеў пагуляць у вельмі добрых камандах, такіх як “Спарта” (Прага), “Слован” (Брацiслава) і “Дандзі Юнайтэд”. Яго гульня на поле прыкметна адрозніваецца ад іншых. Пры любой магчымай сітуацыі, Мілаш імкнецца прабіць па варотах.
Па-за полем легіянер стараецца весці пазітыўны лад жыцця. Прыклад з Барысава – на фота ніжэй.
Лачны вельмі хутка атрымаў сваю долю ўдзячнасці ад заўзятараў. Яго пазнаюць у горадзе і на дарогах. Мясцовыя хлопцы з раёна фатаграфуюцца з яго аўтамабілем.
Хлопец за району ля машыны Лачнага
Зусім хутка мы даведаемся, ці будзе працягнуты кантракт з Лачным. Ходзяць чуткі, што Мілашу прапануюць кантракт у нямецкім “Гамбургу”.
Легіянеры ўпрыгожваюць наш футбол. Але год ад году ліміт на ўдзел замежных гульцоў у нашым чэмпіянаце становіцца меншым. Мусім прызнаць, што легіянеры – адныя з лепшых гульцоў. Але якая выгада нам? Мала хто захоча гуляць за нашую зборную. Хацелася б, каб нашы футбалісты былі не горшыя за замежных гульцоў.