Лепшых – на таргі

|

У першую чаргу гаворка ідзе аб ААТ «Гродна-Азот». Уяўляе цікавасць і «Гродна-Хімвалакно». Нядрэнныя фінансавыя вынікі паказвалі да нядаўняй пары прадпрыемствы будаўнічай галіны і вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Апроч «Краснасельскбудматэрыялаў» (Ваўкавыск) у топ-50 уваходзілі «Гроднажылстрой» і «Гроднапрамстрой».

Айчынная харчовая прамысловасць таксама можа зацікавіць патэнцыйных пакупнікоў. У спісе самых прыбытковых: «Гроднахлебапрадукт», “Лідскае піва», Гродзенскі мясакамбінат, Ваўкавыскі «Беллакт».

У пераважнай большасці спісу «топ-50» дзяржава з’яўляецца ўласнікам кантрольнага або блакуючага пакетаў акцый. Дзяржаўная частка малая або зусім адсутнічае толькі ў адзінак. У Гродзенскай вобласці гэта – «Лідскае піва». Дзяржава вымушана прадаваць свае акцыі, па-першае, у сувязі з адмаўленнем расійскага боку ад выдачы крэдыту ў 500 млн. долараў. Апошняя надзея – на Сусветны банк і яго 400-мільённыя абяцанкі. Але, як стала вядома сёння, дамова з Сусветным банкам будзе падпісана 8-га чэрвеня на 125 млн. долараў.

ТС паводле інф. агенцтваў

Фота http://www.siemens.by