Літва абмяркоўвае магчымасць паставіць на мяжы з Беларуссю плот
Літоўскі ўрад просіць Еўракамісію вылучыць 3,5 мільёна еўра на абарону ад эпідэміі: усталяванне спецыяльных ангараў на мяжы з Беларуссю і сродкі дэзынфекцыі.
На дэзынфекцыю ўжо выдаткавана 750 тысяч літаў.
Гэтага хопіць максімум на 2 месяца, а барацьба з афрыканскай чумой свіней, паводле кіраўніка Дзяржаўнай ветэрынарна-харчовай службы Літвы Ёнаса Мілюса, можа доўжыцца 5-10 гадоў.
Дзяржаўная ветэрынарна-харчовая служба Літвы з мінулага панядзелка ў сувязі з пагрозай распаўсюду эпідэміі ўзмацніла памежны кантроль на мяжы з Беларуссю.
Задача – любымі спосабамі не дапусціць афрыканскую чуму свіней на тэрыторыю Еўрасаюза.
Афіцыйна пра афрыканскую чуму свіней на Гарадзеншчыне паведамілі 21 чэрвеня.
Але знішчэнне свіней у асобных гаспадарках рэгіёна пачалося яшчэ мінулай восенню.
Паводле http://ru.delfi.lt