Гарадзенскіх чыноўнікаў паменела на 580 чалавек

|

Колькасць  супрацоўнікаў аблвыканкама неабходна было зменьшыць на 29,4%, гарвыканкама і раённых камітэтаў – на 13,8%.

Цяпер у Гродзенскім аблвыканкаме працуе 432 чалавекі (скарочана 180), у гарвыканкаме і райвыканкамах – 2500 чалаек (скарочана 399).

 

Упраўленні ідэалагічнай работы, культуры, аддзелы па справах моладзі і справах рэлігій і нацыянальнасцяў аблвыканкама аб’яднаныя ў адно ўпраўленне.

Рэарганізаваныя аддзелы энергетыкі і паліва, транспарту (яны ўвайшлі ў склад камітэта эканомікі і камітэта па архітэктуры і будаўніцтву).

У гар- і райвыканкамах аб’яднаныя аддзелы спорту і адукацыі.

 

Да канца года павінны зменьшыцца колькасць супрацоўнікаў сельскіх выканкамаў.

Скарочаным дзяржаўным службоўцам прапануюцца варыянты працаўладкавання.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак Сяргея Субоціна http://ria.ru