У Смаргонскім раёне мужчына спаліў аўтамабіль стрыечнага брата
“Сітраэн Джампер” выгарэў цалкам.
Гаспадар машыны нейкі час таму пакінуў яе сваёй цётцы ў заклад.
За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага апьянення (двойчы цягам года) павінны быў выплаціць штраф у памеры больш за 30 мільёнаў рублёў. Цётка грошы пазычыла, а аўтамабіль пакінула ў сябе.
Пазьней пацярпелы прыйшоў, каб аддаць пазыку, але не дамовіўся з жынчынай пра канчатковы памер сумы, і машына засталася на месцы.
У нейкі дзень стрыечны брат пацярпелага вырашыў скарыстацца чужой машынай для паездкі ў лес.
Загразнуўшы ў канаве, пьяны мужчына спаліў аўтамабіль і цудам не справакаваў лясны пажар.
Распачатая крымінальная справа па ч.2 артыкула 218 “Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, якое пацягнула нанясенне шкоды ў буйным памеры”.
Паводле http://uvd.grodno.by