У Гродне з’явіцца першае ў Беларусі мота-таксі

|

Першапачаткова плануецца пачасавая аплата без уліку кіламетражу – 80 тысяч рублёў за 15 хвілін арэнды, кожная наступная хвіліна – 4 тысяч.

Байкеры кажуць, што за 15 хвілін можна праехаць праз увесь Гродна.

Перад паездкай пасажыры атрымаюць шлем, куртку і пальчаткі.


Як і ў Еўропе, мота-таксі ў Гродне будзе працаваць з траўня па кастрычнік.

Выклікаць яго можна будзе праз тэлефонную службу 107, а марку матацыкла кліент зможа выбраць па здымку на сайце taxi107.com.


Сяргей Бертэль, ініцыятар новай паслугі, мяркуе, што мота-таксі будуць карыстацца не столькі для паездак па справах, колькі дзеля таго, каб атрымаць новыя ўражанні.

Асаблівага прыбытку ад таксі на 2 колах не чакаюць. Хутчэй гэта прапаганда байкерскага руху.

 

Паводле http://s13.ru