З 580 скарочаных гродзенскіх чыноўнікаў звольнена значна менш

|

Высветлілася, што ў гэтую лічбу ўваходзяць і тыя, хто пайшоў на пенсію, і тыя, хто падаў у адстаўку.


З аблвыканкаму сышло агулам 180 адзінак. З іх 65 – ліквідаваныя вакантныя месцы (гэта больш за 10% ад агульнай колькасці працаўнікоў і 36% ад колькасці скарочаных).


Тыя, хто паводле ўказа трапіў пад скарачэнне, атрымалі 3-месячныя заробкі.


Адносна працаўладкавання былых чыноўнікаў, журналісту TUT.BY паведамілі, што трапіўшым пад скарачэнне прадставіліўсе ўмовы для выбару працы. Напрыклад, будаўнікі пайшлі ў “Гроднасельбуд” і “Гроднааблсельбуд”. На якія пасады – аблвыканкаму пакуль невядома.


Паводле news.tut.by