Сцёкавыя воды – рыба: 1:0

|

Аб гэтым карэспандэнту партала www.interfax.by паведаміла навуковы супрацоўнік лабараторыі іхтыялогіі Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біарэсурсам» Іна Ермалаева. А Мінпрыроды рыхтуе спецыяльны загад у сувязі з іншымі выпадкамі гібелі рыбы, для папярэджання падобных надзвычайных здарэнняў.

Зараз у навукоўцаў-іхтыёлагаў на руках маецца толькі кароткая справаздача Смаргонскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, у якім гаворыцца, што «прычынай масавай гібелі рыбы ў рацэ Ашмянцы на ўчастку каля 20 км стала скідванне забруджаных сцёкавых вод з ачышчальнай сістэмы горада Ашмяны, які адбыўся з 22 на 23 траўня».

Для аднаўлення папуляцыі стронгі, якая жыве ў ручаях, і харыўса спатрэбіцца некалькі гадоў. А зарыбленне Ашмянкі гэтымі відамі рыбы немагчыма таму, што яны не разводзяцца на рыбапрамысловых прадпрыемствах рэспублікі. Са святам!

ТС Фота http://rus.newsru.ua