Максім Мірны адкрые этап турніра Nike Junior Tour у Гродне

|

Удзельнікі гульняў серыі NJT у Гродзенскай вобласці – каля 60 падлеткаў.

Максім Мірны паўдзельнічае ў цырымоніі адкрыцця, ахвотныя могуць сфатаграфавацца з чэмпіёнам і атрымаць аўтограф.

Сёння ж Мірны выедзе ў Ліду, дзе на тэнісных кортах “Ліда драйв плюс” правядзе мастар-клас для спартоўцаў-пачаткоўцаў.

 

Па выніках рэгіянальнага этапу спаборніцтваў NikeJuniorTour  у Гродне вызначаць наймацнейшых тэнісістаў ва ўзроставых катэгорыях да 12 і да 14 гадоў.

 

У другім туры ў Мінску 17-21 верасня яны будуць змагацца  за пуцёўку ў фінал, што адбудзецца ў снежні ў амерыканскім штаце Флорыда.

 

Турнір NJT ладзіцца ў 31 краіне дзеля пошуку новых тэнісных талентаў. Пераможцы ў якасці ўзнагароды атрымліваюць падтрымку фірмы Nike.

 

Здымак http://www.protennis.by

Паводле http://.belta.by