Выйшаў чарговы “Горад Святога Губерта”

Пабачыў свет сёмы выпуск альманаха мясцовай гісторыі “Горад Святога Губерта”. Гэтым разам зборнік прысвечаны падзеям паўстання 1863 года на Гарадзеншчыне.


Акрамя галоўнай тэматыкі нумару, чытачы могуць таксама пазнаёміцца з прапанаванымі грамадскасцю варыянтамі рэканструкцыі даўняй гарадской ратушы і Фары Вітаўта, апісаннем Каложскай царквы 1905 года французскага даследчыка Жозэфа дэ Бае, меркаваннем нямецкага гісторыка Фелікса Акермана пра ролю Элізы Ажэшкі ў памяці Гродна. Гэтаксама апублікаваны вусныя ўспаміны гарадзенцаў пра падзеі міжваеннага і ваеннага часу.

 

У альманаху змешчана таксама рэцэнзія на кнігу “Гродназнаўства” аўтарства некалі гарадзенца, а сёння жыхара Бостана, гісторыка Барыса Клейна.

 

Усе аўтары сёмага выпуска альманаха лакальнай гісторыі “Горад Святога Губерта”: Ігар Лапеха, Андрэй Вашкевіч, Таццяна Касатая, Таццяна Казак, Фартэск’ю Андэрсан, Алесь Смалянчук, Фелікс Акерман, Вольга Сабалеўская, Алесь Радзюк, Аляксей Кайрыс, Фёдар Ігнатовіч, Алесь Крой, Іван Буднік, Уладзімір Хільмановіч, Вячаслаў Швед, Барыс Клейн.

 

Рэдагуюць альманах гісторыкі Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч, Андрэй Чарнякевіч, Ян Ежы Мілеўскі, Рымантас Мікніс.