Трэці аматарскі веламарафон “Суседзі” пройдзе ля Гродна
Роварны марафон “Суседзі” з’яўляецца адзіным з 11 этапаў міжнароднага марафона “Maratony Kresowe”, які праходзіць у Беларусі. Сёлета ўпершыню да звычайных дзвюх трас, даўжынёй 70 км і 40 км, дадалася 15-кіламетровая міні-траса для дзяцей да 12 год.
Гэтаксама колькасць узроставых катэгорый павялічылася да 22, гэта значыць больш удзельнікаў зможа атрымаць узнагароды.
Фрагмент трасы сёлетняга марафона
Для дастаўкі ўдзельнікаў да месца правядзення марафона будуць арганізаваныя аўтобусы. З гарадзенскага аўтавакзала яны адправяцца ў 8.00. Назад можна будзе вярнуцца ў 18.00 і 20.00.
З 9.00 да 11.00 будзе адбывацца рэгістрацыя ўдзельнікаў, у 12.00, 12.05 і 12.10 стартуюць адпаведна марафоны на 60-70 км, 30-40 км (Паўмарафон) і 10-15 км (Міні-марафон). Узнагароджанне і закрыццё спаборніцтваў – у 16.00
З дакладнай праграмай і ўзроставымі катэгорыямі можна пазнаёміцца на сайце http://velogrodno.by/marafon-susedzi. Там таксама можна падаць заяўку на ўдзел.
На першым фота – марафон “Суседзі” ў 2012 г.
Здымак Хрысціны Марчук, velogrodno.by