Не чакалі…

|

Нечаканая праверка працы мясцовага чынавенства ў мінулую пятніцу выявіла шматлікія парушэнні ў працы са зваротамі грамадзян і функцыянаванні службы “адно вакно”.

Супрацоўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна, які адказвае за вядзенне сайта, не мае правоў доступа для выхаду ў інтэрнэт. Служба “адно вакно” у гэтым раёне не адпавядае патрабаванням заканадаўства і нязручная для наведвальнікаў.

У ваенкамаце і райбальніцы Астравецкага раёна адмовіліся па першым запатрабаванні выдаць кнігу скаргаў, у гэтым жа раёне пасадавыя асобы, што меліся прымаць грамадзян, адсутнічалі на працоўным месцы.

У Шчучынскім раёне – падобныя праблемы.

Мясцовым органам улады загадана тэрмінова выправіць недахопы. Не выключана, што паўстане пытанне пра адпаведнасць вінаватых займаемым пасадам.

Паводле http://www.sb.by