Гродна ахвотны прыняць матчы еўракубкаў

|

Гродзенская арэна трэцяй катэгорыі можа прымаць матчы гэтай стадыі і групавога турніра, як пракаментаваў падрыхтоўку да еўракубкаў дырэктар ЦСК “Нёман” Франц Лецяга.

 

Наша арэна добра зарэкамендавала сябе ўжо не раз, у тым ліку і на пачатку года, калі ў Гродна прыязджаў “Фенербахчэ, – мяркуе кіраўнік “Нёмана”. – Безумоўна, нейкае інспектаванне будзе. Да таго прыбудуць прадстаўнікі прыязджаючай каманды, яны пазнаёмяцца з умовамі пражывання і іншымі арганізацыйнымі нюансамі”.

 

Спадар Лецяга адзначыў, што газон вытрымае і гульню два дні запар. Адзінае, што невядома, ці трапяць нашыя клубы ў чацвёрты раўнд.

 

Учора каманда БАТЭ праіграла ў другім матчы “Шахцёру” з Караганды і вылецела з Лігі Чэмпіёнаў. Цяпер БАТЭ напэўна не будзе гуляць на гродзенскай арэне.



Паводле goals.by