Re1ikt вернецца ў бярлогу

|

Гурт Re1ikt прыедзе ў Гродна з канцэртам ужо не ўпершыню, апошні адбыўся ў  “Beerлозе” два гады таму.

 

Гурт з’явіўся напачатку 2000-х, калі хлопцы былі яшчэ школьнікамі. Сёння Re1ikt гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем. Па сваёй стылістыцы ён блізкі да grunge, progressive rock, post rock, art rock, alternative rock. Сучасныя музычныя плыні гурт спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам. Амаль кожны іх выступ – гэта эксперымент з гучаннем.

 

Re1ikt удзельнічаў у фестывалях у Польшчы, Літве, Украіне, Беларусі.  Нядаўна музыкі вярнуліся з “Басовішча”, дзе заявіліся адным з сямі беларускіх гуртоў. Будучы канцэрт у Гродне музыкі ладзяць таксама акурат падарозе ў Польшчу.

 

Чакаецца, што ў “Beerлозе” гурт прэзентуе новую праграму, якую рыхтуе да запісу свайго чацвёртага альбома.

Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

 

Наперадзе ў “Рэлікта” яшчэ летнія і восеньскія фэсты, такія як Metal Crowd 2013 у Рэчыцы, “Рок па вакацыях” у Мінску.