Стартавалі ў Кубку: “Нёман” разграміў “Ведрыч” з лікам 0:3

|

Матч праходзіў у Рэчыцы. Саладоўнікаў вырашыў выпусціць на гэтую гульню эксперыментальны склад, у старце выйшлі пачаткоўцы каманды: Ягор Зубовіч і Эссаме Гі Стэфану. Таксама ў аснове знайшлося месца Нікаласу Сеалiну і Марыюсу Рапалiсу.

 

З першых хвілін гарадзенцы завалодалі ініцыятывай, і на 8 хвіліне шыкоўны момант меў Лясюк, але скарыстацца сваім шанцам Андрэй не змог, галкіпер “Ведрыча” ўпэўнена сыграў на выхадзе.

 

Праз дзесяць хвілін усё той жа Лясюк небяспечна прабіваў здалёк, Кавалёў – брамнік “Ведрыча” – чарговы раз сыграў упэўнена. Гаспадары тым часам агрызаліся, асабліва добра гулялі пры выкананні стандартаў. У першым тайме “Нёман” меў два рэальныя моманты, каб выйсці наперад, але рэалізаваць іх не атрымалася. Заставалася 45 хвілін, каб прайсці каманду другога дывізіёна.

Чаго і варта было чакаць, не прайшло і пяці хвілін пасля перапынку, як гарадзенцы адкрылі лік. Менавіта дэбютант Ягор Зубовіч адкрыў лік сваім голам за “Нёман”. Пасля добрага навесу з флангу ад Нікаласа, Ягор у скачку адправіў мяч у дзявятку варот “Ведрыча”.

 

Праз некалькі хвілін і сам бразілец мог вызначыцца, не хапіла толькі трошкі. Праз дзесяць хвілін пасля першага гола гарадзенцам удалося забіць i другі. Вызначыўся Савіцкі, пасля вуглавога Павел расстраляў вароты Кавалёва. А ўжо пад канец матчу Савіцкі аформіў дубль, асістэнтам быў Бомбель. Матч так і скончыўся, “Нёман” абыграў “Ведрыч” з лікам 0:3.

 

Вось і першая кубкавая перамога “Нёмана”. Далей – толькі лепш.

 

align=”left” alt=”Ягор Зубовіч, Егор Зубович, Неман” >Невялікім каментарыем пасля матчу падзяліўся дэбютант “Нёмана” Ягор Зубовіч:

 

– Вельмі прыемна вызначыцца ў першай гульні за “Нёман”. Мелі шмат момантаў, але рэалізавалі толькі тры. Што тычыцца суперніка, то каманда нядрэнная, добра выкарыстоўвае стандарты.


Наперадзе ў “Нёмана” складаныя матчы, гатовы дапамагчы камандзе?

 

– Вядома, буду вельмі старацца дапамагчы камандзе, галоўнае – трапіць у шасцёрку!