ДАІ стрэламі спыніла парушальніка (відэа)
Як паведамляе гарадзенская ДАІ, на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Мясніцкай кіроўца Фальксвагена Пасата Б4 не выканаў патрабаванне спыніцца, пасля чаго паспрабаваў схавацца ў горадзе, манеўруючы па Дзевятоўцы. Пазней выехаў за горад.
У пагоні ўдзельнічала чатыры экіпажы ДАІ. Супрацоўнікі ўвесь час час патрабавалі, каб кіроўца Пасата спыніўся, але той не рэагаваў. Пасля папераджальных стрэлаў у паветра, якія таксама не прымусілі кіроўцу затрымацца, былі зробленыя прыцэльныя стрэлы ў колы. З прабітымі абодвума заднімі коламі, парушальнік яшчэ паспрабаваў уцякаць, а пазней спыніўся і хацеў збегчы ў лес, але быў затрыманы.
Выпадак прыцягнуў увагу гарадзенцаў. Сведкі паведамляюць, што ўслед за пагоняй з горада выехала каля пяці машын, кіроўцы якіх проста хацелі паназіраць і даведацца, чым скончыцца справа.