У Гродна можа прыехаць Чэмпіянат усходняй лігі па амерыканскім футболе

Як успамінае трэнер гарадзенскай каманды Аляксей Серабракоў, усё калісьці пачыналася з простага гумовага мяча, набытага ва ўнівермагу.

 

align=”left” alt=”американский флаг-футбол в Гродно” >

– Спачатку не было магчымасці гуляць: няма дзе, няма з кім і няма чым. Я сабраў знаёмых, якія калісьці краем вока нешта бачылі, і мы вырашылі паспрабаваць сыграць. Спачатку ні ў каго нічога не атрымлівалася. Затым вырашылі даведацца, як ідуць справы з гэтым відам спорту ва ўсёй краіне. Так мы выйшлі на Беларускую федэрацыю амерыканскага футбола.

 

Першы час гульцы ездзілі ў Мінск трэніравацца з камандай “Ліцвіны”. Так расла колькасць людзей: хто даведваўся ад сяброў, а хтосьці прыходзіў праз сацыяльныя сеткі.

 

– Спачатку мы пачалі праводзіць чэмпіянаты па сцяг-футболе – бескантактавай версіі амерыканскага футбола, дзе замест сілавых прыёмаў з гульца зрываецца сцяг. Зараз сканчаецца чэмпіянат Беларусі, дзе мы знаходзімся на 4 месцы. У апошнім этапе ў Наваполацку ў нас ёсць рэальныя шанцы заняць 2 ці 3 месца. Я думаю, што на гэтым Чэмпіянаце наш шлях у бескантактавым сцяг-футболе скончыцца. З сярэдзіны жніўня мы пачнем рыхтавацца да кантактнага віду спорту.

У красавіку 2014 пачынаецца Чэмпіянат усходняй лігі па амерыканскім футболе, дзе ўдзельнічаюць каманды з Расіі, Беларусі і Украіны. Калі да таго часу каманда знойдзе спонсарскую падтрымку, то абавязкова будзе прымаць удзел.

 

– Мінскія гульцы рэгулярна з’язджаюць гуляць у Польшчу. Зараз там даволі су’ёзны чэмпіянат з тысячамі заўзятараў. Маладым беларусам гадоў 17-20 ёсць сэнс прыходзіць у гэты від спорту. У маладых гульцоў ёсць шанцы гуляць у Еўропе або краінах СНД. Пакуль жа ў нас не хапае маладых кадраў, каб мы змаглі годна канкураваць.

У мінулым годзе прайшло першае скліканне зборнай Беларусі па амерыканскім футболе для адбору гульцоў на Чэмпіянат Еўропы. Аляксей Серабракоў лічыць, што прыкладна праз чатыры гады беларусы змогуць годна прадстаўляць краіну на чэмпіянатах Усходняй лігі і Еўропы.

 

– Спорт настолькі відовішчны і прывабны, што праблем з прыцягненнем людзей няма. Галоўнае, каб чалавек захацеў застацца. Вядома, удары глядзяцца прыгожа, але не кожны хоча іх атрымліваць і не кожны іх зможа вытрымаць. Для гэтага віду спорту акрамя добрых фізічных дадзеных трэба валодаць добрай памяццю, каб запомніць мноства пабудоў і розыгрышаў.

Усяго ў Гродне трэніруецца прыкладна 40 чалавек ад 16 да 29 гадоў. Пачынаецца трэніроўка з тэарэтычнага блока, затым ідзе размінка і розыгрышы мяча. Узімку хлопцы трэніруюцца ў школе № 28, летам – на стадыёне аграрнага універсітэта. Каб займацца амерыканскім футболам, у гульца ў месяц ідзе каля 50 тысяч рублёў на расходныя матэрыялы (мячы ці фішкі).

 

– Зараз у камандзе вялікая цякучка. Многія лічаць, што калі яны прыйдуць, адразу пачнуць штурхаць. Людзі прыходзяць, бачаць, што мы бегаем і проста кідаем мяч, і сыходзяць.

 

Я скажу так: калі навічкоў адразу выпусціць гуляць у кантактны футбол, яны атрымаюць велізарную колькасць траўм! Хоць у гэтым выглядзе спорту вялікай колькасці траўм як такой і няма.

 

Экіпіроўка зроблена так, што яна надзейна абараняе цела. Да таго ж кожны год правілы ўдасканальваюцца, каб гульцы атрымлівалі як мага менш траўм. Магчыма, калі людзі ўбачаць, чаго мы дасягнулі, яны захочуць вярнуцца. Можа быць, калі справа дойдзе да сілавой гульні, хтосьці з цяперашніх гульцоў захоча сысці. Не кожны зможа вытрываць боль. Хай гэта не самы траўматычны від спорту ў свеце, але, на жаль, ён не самы бязбольны.

У бліжэйшы месяц у “Варвараў” з’явіцца 20 камплектаў сваёй формы. Беларуская федэрацыя амерыканскага футбола вырашыла дапамагчы гарадзенскай камандзе – даць на набыццё формы растэрміноўку, бо палова гульцоў каманды – школьнікі і студэнты.

 

– Камплект новай формы (шлем, шчыткі, каркас, абарона і буцы) каштуе каля 700 еўра. Цяпер у нас ёсць магчымасць купіць добрую, але не новую форму прыкладна за 200 еўра.

 

Гродзенская каманда развіваецца хуткімі тэмпамі, у чым ёй дапамагаюць каманды іх іншых гарадоў. Гульцы часта наведваюць семінары, якія праводзяць Федэрацыя Украіны і Расіі па амерыканскім футболе. Таксама ў Беларусь прыязджаюць трэнеры з Амерыкі і Еўропы.

Каб стаць заўзятарам амерыканскага футбола, не абавязкова разбірацца ў правілах. Правілы ў гэтым відзе спорту вельмі аб’ёмныя і знаходзяцца ў кнізе рэкордаў Гінеса.

 

– Многія гульцы не ведаюць і паловы правілаў, але гэта не перашкаджае ім гуляць. Для заўзятара, каб разумець сэнс гульні, дастаткова паглядзець пару гульняў і падчас матчу слухаць каментатара.

 

Зараз гродзенскія гульцы хочуць прывезці кантактны амерыканскі футбол у Гродна. Аляксей Серабракоў спадзяецца, што ў наступным годзе матчы Чэмпіянату Усходняй лігі па амерыканскім футболе пройдуць і ў нашым горадзе.

 

– У наступным годзе мы хочам прывезці матчы Усходняй лігі ў Гродна ці запрасіць каманды з Мінска пагуляць у нас. Гарадзенскіх заўзятараў трэба зацікавіць прыгожай гульнёй. Зараз у Мінску на гульні па амерыканскім футболе збіраецца больш за тысячу заўзятараў!

Амерыканскі футбол пакуль не ўваходзіць у Алімпійскія віды спорту. Аляксей спадзяецца, што, калі гэты від спорту стане алімпійскім, дзяржава зможа аказаць нейкую падтрымку для развіцця амерыканскага футбола ў краіне.

 

– Калі мы будзем дэманстраваць высокія вынікі, дзяржава заўважыць гэты від спорту і можа нас матэрыяльна падтрымае. Пакуль жа ўсе атрыбуты і амуніцыю гульцы купляюць за свой кошт.

Можа быць у Беларусі пачнуць адкрывацца дзіцячыя школы па амерыканскім футболе і нашы гульцы змогуць стаць годнай канкурэнцыяй ужо вядомым і дасведчаным камандам.


Здымкі vk.com/americanfootballgrodno