Усталяванне шыльды ў памяць паўстанцаў пераносіцца

|

Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства “Свідравіна” Сяргей Зылькоў:

 

Рэч у тым, што на ўсталяванне гэтай памятнай дошкі трэба атрымаць дазвол аддзела культуры пры аблвыканкаме. Мы ўжо ўсё падрыхтавалі, я пайшоў у раённы выканкам, а там кажуць, што трэба ў абласны аддзел культуры. А там ужо сказалі, што гэта можа быць не раней, чым праз месяц.

 

Намаганнямі прадпрыемства “Свідравіна” да памятнага каменя была прымацавана шыльда з імёнамі чатырох палеглых паўстанцаў. Іх выявілі мясцовыя краязнаўцы. 22 траўня 1863 года ў гэтых мясцінах прайшоў пераможны бой паўстанскіх аддзелаў з царскімі войскамі.