Міжнародны пленэр разьбяроў сабраў пад Гродна майстроў з чатырох краін

| Без катэгорыі

Усе кампазіцыі аб’ядноўвае адна тэма – “Нашым славутым землякам”. Работы майстроў прысвечаны людзям, якія праслаўлялі нашу зямлю, або ўтрымліваюць сімвалы вядомых месцаў Гарадзеншчыны.

У асноўным разьбяры будуць ствараць лаўкі і постаці людзей. Некаторыя з іх будуць прысвечаны Стэфану Баторыю, Тадэвушу Касцюшку, Каложскай царкве, рацэ Нёман і Гараднічанцы, каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, Элізе Ажэшцы, Яну Каханоўскаму і дойлідам, якія будавалі касцёлы і цэрквы.

Па словах камісара пленэру Валянціна Багдзевіча, у мерапрыемстве прымаюць удзел чатыры майстры з Літвы, трое майстроў з Украіны і па пяць з Польшчы і Беларусі. Тэму выбіраў ён самастойна, аднак некаторыя майстры прапанавалі кампазіцыі самі.

 

Гарадзенскі майстар Мікалай Скляр будзе рабіць скульптуру, прысвечаную мясцоваму скульптару Аляксандру Ліпеню.

 

– На пленэры дзень абсалютна не нармаваны. Усталі каля шостай раніцы, папілі чаю і прыйшлі на пляцоўку. Гэта трэба для таго, каб зрабіць фігуры як мага цікавей і крэатыўней. Пленэр – не спаборніцтва. Тут няма лепшых або горшых.

 

align=”left” alt=”Анатолий Гришук, Мясокомбинат, Коробчицы, Анатоль Грышук” >Анатоль Грышук, дырэктар Гродзенскага мясакамбіната:

 

– Пленэр прысвечаны нашым знакамітым землякам. Мы ўсе суседзі і землякі ў нас агульныя. Мы збіраемся зрабіць доўгую лаву больш за 200 метраў даўжынёй. Спачатку гэта будуць нашы землякі, а потым мы дабавім казачных герояў і жывёл.


Калісьці наш мастак прапанаваў правесці першы пленэр. Я адразу падхапіў гэтую ідэю і да гэтага часу вельмі задаволены, бо хлопцы тут не толькі працуюць. Яны ведаюць адзін аднаго і не маюць абмежаванняў у нацыянальнасцях.

У выніку мерапрыемства на сядзібе Каробчыцы з’явіцца 17 новых фігур. Працягнецца пленэр да 15 жніўня.