У Зэльве пройдзе традыцыйны “Ганненскі кірмаш”

|

У гэты раз свята пройдзе ў два этапы. 23 жніўня арганізатары прапануюць гасцям паўдзельнічаць у раённым свяце “Дажынкі” і паслухаць канцэрт нямецкага гурта “Вудвор”.

 

Адкрыццё ж намечана на наступны дзень. 24 жніўня на кірмашы выступяць беларускія калектывы “Тутэйшая шляхта”, “Арт Беларусы”, “Феерыя”. Таксама будуць падведзены вынікі конкурсаў на лепшае ўпрыгожванне балконаў, лепшую працу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, лепшы сцэнарый свята і лепшую конную павозку.

 

У гэты дзень пройдуць пленэр разьбяроў па дрэве і выстава мастацкіх работ, кірмаш рамёстваў з майстар-класамі і выставай-продажам, прэзентацыя аграсядзіб і мясцовых прадпрымальнікаў, пеніста-лазернае шоу.

 

У кірмашы прымуць удзел каскадзёры сталічнага тэатра “Берсерк”, якія пакажуць рыцарскае шоў са стральбой з лука і арбалета.

 

Поўную праграму сёлетняга кірмага можна паглядзець тут.

 

Тэлефоны арганізатараў: Галіна 8029-3578019 (velcom), Юрый 8029-3128076 (velcom)

 

Здымак Леаніда Шчаглова з кірмаша ў 2010 г.