У Воранаўскім раёне здымаюць працяг знакамітага савецкага серыяла
Чарговыя 8 фільмаў па 2 серыі гледачы ўбачаць ужо наступнай вясной.
Дзеянні разгортваюцца ў 1992 годзе на мяжы з Літвой.
Галоўны герой фільма – маёр-афганец, якога грае расійскі актор Андрэй Фралоў.
Ён вяртаецца на радзіму і ідзе служыць на мяжу.
Тэлевізійны серыял “Дзяржаўная мяжа” здымаўся на “Беларусьфільме” у 1980-88 гадах і распавядаў пра службу савецкх памежнікаў ад 1917 да 1980 года.
Падзеі разгортваліся на тэрыторыі СССР ад Далёкага Усходу да заходняй мяжы.
Паводле http://ont.by