З 270 беларускіх даўгабудаў у Гродзенскай вобласці – толькі 9
60-кватэрны дом у Дзятлаве і 20-кватэрны у в.Мінойты Лідскага раёна павінны дабудаваць да канца жніўня.
У кастрычніку павінны дачакацца кватэр жыхары Слоніма (72 кватэры), Дзітвы (12-кватэрны дом), Ліды (54-кватэрны), Скідзеля (40-кватэрны).
Апошні даўгабуд у Гродзенскай вобласці – 40-кватэрны дом для ільготнікаў у Наваградку – улады абяцаюць скончыць у снежні.
Найбольш даўгабудаў – 90 дамоў – у Мінскай вобласці.
Адзін з будынкаў пачалі ўзводзіць яшчэ ў 2008 годзе, яго абяцаюць здаць да канца 2013 года.
У Гомельскай вобласці 35 не скончаных у тэрмін дамоў. 18-павярховы жылы дом у 21-ым мікрараёне павінны былі ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ ў 2010 годзе, цяпер абяцаюць у 2014.
На Віцебшчыне – 35 даўгабудаў, 29 – на Берасцейшчыне.
У Магілёўскай вобласці зацягваецца тэрмін будаўніцтва 20 аб’ектаў.
Паводле http://news.tut.by
Здымак http://optical-illusions.ru