На гродзенскім сметніку будуць здабываць біягаз

|

За гэты час на сметнік вывезлі каля 7 мільёнаў кубаметраў гарадскога смецця.

Біягаз, які пачынае вылучацца праз 2-5 гадоў ад пачатку эксплуатацыі палігону, смярдзіць на адлегласці некалькіх кіламетраў і негатыўна ўплывае на навакольнае асяроддзе. А можа стаць крыніцай выпрацоўкі электраэнергіі.


Рэалізацыя такога праекта пачалася ў Гродне.

Пакуль зрабілі 5 свідравін глыбінёй 16 метраў, якія паказалі вялікія запасы газа.

У бліжэйшы час пачнецца прамысловае свідраванне па ўсёй плошчы сметніка.


Да 2015 года ў Беларусі павінны запрацаваць біягазавыя ўстаноўкі электрычнай магутнасцю да 90 мВт.


На Гарадзеншчыне біягазавая устаноўка з’явіцца таксама на сельгаспрадпрыемстве “Зара і К” у Ваўкавыскім раёне, дзе за кошт адыходаў жывёлагадоўлі збіраюцца атрымліваць энергію на ацяпленне ферм.

Слонімскі “Водаканал” мае праект запуску біягазавай устаноўкі на каналізацыйных сцёках пасля ачысткі вады.

Тэхнічна магчыма ўсталяваць біягазавае абсталяванне і на адыходнах вытворчасці Скідзельскага цукровага завода.

 

Паводле http://grodnonews.by