Фотафакт: пілігрымы з Беластока дайшлі да Гродна

Да Гродна сёлета дайшлі больш за 260 удзельнікаў, які размясціліся на начлег у гасцінных гарадзенцаў. Наступны дзень пілігрымы пачалі імшой, якую адправіў гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч, пасля чаго скіраваліся ў шлях праз Верцялішкі, Азёры і Радунь у кірунку літоўскай мяжы. На 19 жніўня запланаваны адрэзак да Азёр, даўжынёй 27 км.

Гэта ўжо ХХІ пілігрымка з Беластоку да Вострай Брамы. Яна не толькі міжнародная, але і экуменічная: у ёй, побач з каталікамі, удзельнічаюць таксама прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій. Разам яны штогод праходзяць шлях даўжынёй у 288 км.

 

З Беластоку паломнікі выйшлі 16 жніўня, а ў Вільню прыйдуць 25 жніўня ў другой палове дня.

 

Здымак Яна Лялевіча