Гарадзенскі гурт Zdań прадставіў “старую-новую” песню
Лідар гурта Уладзімір Крумін тлумачыць, што песня была напісаная для дуэта, але знайсці вакалістку з адпаведным голасам было няпроста. “Толькі з той прычыны, што побач са студыяй на момант запісу ў радыюсе некалькіх сотняў кіламетраў не аказалася вакалістак-беларусак, я вырашыў усё зрабіць самастойна”, – расказвае ён.
“Восеньская” – трэцяя песня з акустычнай сесіі, у якую ўвайшлі песні “Безназоўная зорка” і “Сустрэча 2” (на верш гарадзенскай паэткі Ганны Аўчыннікавай). Песня запісаная ў стылі, з якога гурт некалі пачынаў. Гучанне было больш акустычным, бо сыходзіла ад ранейшых бардаўскіх спроб Уладзіміра.
Здымак: гурт “Здань” у 2010 годзе, generation.by