Рэцыдывіст прадставіўся міліцыянерам і напаў на афіцыянта ў гарадзенскай кавярні

|

Наведнік патрабаваў бясплатнага піва. Калі бармэн адмовіў, – ударыў у жывот, вывеў з кавярні і адабраў 810 тысяч рублёў, паведамляе ont.by.


 У той жа дзень падазраваны наведаў і піцэрыю. Зноў прадставіўся супрацоўнікам міліцыі і гэтым разам пагражаў зброяй.

Дзебашыра затрымалі ўжо дома.

Гэта аказаўся тройчы судзімы гарадзенец. Пры ім была і пнеўматыка – дакладная копія пісталета Макарава.

Гэтая зброя прызначаная для спартыўнай і забаўляльнай стральбы, а таксама палявання на птушку, але на адлегласці да 100 метраў можа нанесці сур’ёзныя траўмы.

Знойдзены ў падазраванага газабалонны Макараў – аналаг баявога пісталета, ён не падлягае рэгістрацыі.

Дзебашыр будуць судзіць за злоснае хуліганства. Следчыя высвятляюць, адкуль у падазраванага пісталет, і ці мае ён дачыненне да іншых злачынстваў.

 

 

Паводле http://ont.by