У чэмпіянаце па футболе сярод зняволеных перамагла каманда Ваўкавыскай калоніі

|

Футбольныя спаборніцтвы ладзіліся сярод каманд папраўчых установаў Гродзенскай вобласці.

Спачатку адборачныя спаборніцтвы праходзілі ў саміх установах, сфармаваліся каманды.

 

У Ваўкавыскай калоніі №11 чэмпіянаты па футболе ладзіліся паміж атрадамі, паміж аддзяленнямі.

Крытэры адбору гульцоў не толькі добрая спартыўная падрыхтоўка, але і станоўчая характарыстыка, адсутнасць парушэнняў.

 

Футбольнае поле па перыметры абнесена трохметровым плотам, за гульнёй назіраюць ахоўнікі.

А ў перапынках удзельнікаў падтрымліваюць музыкі – таксама мясцовыя.

Гэтым разам кубак заваявала каманда з Ваўкавыску.

Пераможцы не спыняюць трэніровак: у планах запрасіць на таварыскі матч прафесійныя беларускія клубы вышэйшай лігі.

 

Упершыню асуджаныя, пацыенты ЛПП і грамадзяне, якія ўтрымліваюцца ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы рэгіёна, спаборнічалі ў міні-футболе на базе калоніі №11 у кастрычніку 2012 года.

Кубак пераможцаў тады таксама ўзялі гаспадары.

Першыя спаборніцтвы сярод асуджаных арганізавала Упраўленне дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі па Гродзенскай вобласці пры садзейнічанні абласнога пракурора, які ўзначальвае мясцовую федэрацыю футбола.

 

Паводле http://www.ctv.by