Памежнікі дапамагалі кантрабандыстам. Распачатая крымінальная справа

|

Памежнікі садзейнічалі нелегальным перавозчыкам табачных вырабаў праз беларускую мяжу ў Літву.

Злоўжываючы службовым становішчам, яны неаднаразова дзяліліся з кантрабандыстамі службовай інфармацыяй пра размяшчэнне памежных нарадаў, аказваючы садзеянне ў незаконнам перамяшчэнні табачных вырабаў па-за пунктамі пропуску.

 

Адзін з ваенных абвінавачваецца ва ўжыванні службовымі паўнамоцтвамі з карыснай зацікаўленасці, што зрабіла істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам (ч.1 арт.455 КК РБ) і атрыманні хабара ў асабліва буйным памеры (ч.2 арт.430 КК РБ).

Другі падазраецца ў парушэнні правіл нясення памежнай службы (ч.1 арт.453).

Абое сваю віну цалкам прызналі.

 

Аператыўныя падраздзяленні Дзяржпагранкамітэта сумесна з 9-ым упраўленнем Галоўнага упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС па Гродзенскай вобласці затрымалі ў лясным масіве Шчучынскага раёна мікрааўтобус з трыма жыхарамі раёна, якія спрабавалі пераправіць праз мяжу 48 тысяч пачак цыгарэт на суму больш за 254 мільёны рублёў.

 

Па месцы жыхарства аднаго з затрыманых знойдзеныя яшчэ 52 тысячы пачак цыгарэт на суму больш за 275 мільёнаў рублёў, падрыхтаваных для перапраўкі ў Літву.

Гэтая аперацыя  звязаная з расследаваннем спраў друх памежнікаў.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://www.nedelia.lt