Карыстанне рамнямі бяспекі стане абавязковым для ўсіх пасажыраў

|

Пра гэта распавёў інспектар аддзела агітацыі і праганды ДАІ УУС Гродзенскай вобласці Яўген Дудко.

Гэта не новаўвядзенне: паводле правіл, калі аўтамабіль абсталяваны рамнямі бяспекі, то прышпільвацца абавязаны кожны пасажыр.

 

Абласная ДАІ лічыць, што прафілактычная праца з парушальнікамі цягам апошніх гадоў вялася дастатковая, і цяпер час пераходзіць да больш рашучых метадаў працы.

На першы раз паездка пасажыра без рамня бяспекі абыйдзецца кіроўцу ў 100 тысяч рублёў.

У наступны – ад 200 да 500 тысяч.

Выключэнні робяцца для ўладальнікам старых аўтамабіляў, у якіх не прадугледжаны рамні бяспекі на заднім шэрагу крэслаў (“Жыгулі”, “Масквіч” і г.д.).

 

Даследванні пацьвярджаюць, што шанец выжыць у сур’ёзнай аварыі пры карыстанні рамнямі бяспекі павялічваецца на 50%.

Апошнім часам на Гарадзеншчыне здарылася некалькі аварый, дзе сур’ёна пацярпелі альбо загінулі менавіта пасажыры задніх крэслаў, якія не былі прышпіленыя.

Пад асаблівым кантролем інспектараў ДАІ будуць пад’езды да школ і дзіцячых садкоў.

 

Паводле http://grodnonews.by     

Здымак http://pursueyourdreamsva.com