Міністэрства адукацыі вызначыла кошт падручнікаў на новы навучальны год
Дашкалятам на 2012/2014 навучальны год спатрэбяцца навучальны дапаможнік Л.С.Хадановіча “Падарожжа ў свет музыкi” за 3 тысячы 700 і аналагічны працоўны сшытак за 3 200, І.Жытко “Матэматычны калейдаскоп” – 3 тысячы 700 рублёў і працоўны сшытак за 3 950, Д. Дубініна “Свет вакол мяне” – 3600 і працоўны сшытак за 3 тысячы.
Бацькі павінны аплаціць палову кошту камплектаў школьных падручнікаў.
На першакласніка давядзецца выдаткаваць 25500 рублёў.
Для вучня другога класа – 28 тыс. 250,
III класа – 53 тыс. 450,
IV класа – 43 тыс. 500,
V класа – 23 тысячы,
VI класа – 19 тыс. 300,
VII класа – 31 тыс. 700,
VIII класа – 36 тыс. 400,
X класа – 72 тыс. 250,
XI класа – 69 тыс. 900.
На 50% зменшаны кошт падручнікаў для бацькоў, якія выхоўваюць трох ці болей дзяцей дашкольнага ці школьнага ўзросту.
Бясплатна падручнікі атрымаюць вучні спецыяльных агульнаадукацыйных школ, класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, агульнаадукацыйных навучальных установаў санаторнага тыпу.
Не будуць плаціць за падручнікі дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, што вучацца ў інтэграваных класах, дзеці-сіроты, інваліды да ўзросце да 18 гадоў.
Здымак http://bal.at.ua