Гродзенскія дзеці-інваліды адпачываюць за кошт Фонда Японскай імператрыцы

|

У лесе ля Нёмана адпачывае больш за 70 чалавек: дзеці з абмежаннямі, іх браты і сёстры ў суправаджэнні мам, тат і бабуль.

Сярод дзяцей 16 – з захворваннямі нярвовай сістэмы (сямёра перасоўваюцца ў вазку альбо хадунках), 7 – з псіхічнымі адхіленнямі, хваробай Дауна і дзіцячым аўтызмам, ёсць дзеці з парокам сэрца, гарманальнымі парушэннямі.

 

З 24 да 31 жніўня дзеці і дарослыя будуць не толькі адпачываць і ўмацоўваць здароўе, яны паўдзельнічаюць у конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, змогуць карыстацца басейнам санаторыя “Жамчужны”.

Днямі летнік наведаюць госці з Японіі. У праграме сустрэчы – пазнавальныя мерапрыемствы, канцэрт і чайная цырымонія.

 

Летась правядзенне падобнага летніка фінансаваў Нарвежскі Чырвоны Крыж.

 

Паводле http://grodno.gov.by