Гродзенскіх школьнікаў будуць судзіць за ўгон аўтамабіля

|

У машыне не было акумулятара, адсутнічалі свечы, тым не меньш, падазраваныя здолелі перагнаць аўто (то піхалі, то кацілі з горкі) на вуліцу Рэпіна.

Непаўналетнія злодзеі хацелі адрамантаваць машыну і пакінуць для ўласнага карыстання.

Яны кінулі аўтамабіль каля аднаго з дамоў і замовілі праз інтэрнэт запчасткі.

Іх вяртання ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі, якія і затрымалі падазраваных.

Аўтамабіль знайшлі праз пару гадзін пасля таго, як гаспадар патэлефанаваў у міліцыю.

 

Паводле http://uvd.grodno.by