У даліне Нёмана створаць балтыйскі ландшафт
Гэта прадугледжана міжнародным праектам ЕС “Балтыйскі ландшафт у развіцці – інавацыйныя падыходы да ўстойлівых лясных ландшафтаў”.
Тое, што даліна Нёмана ўвайшла ў праект, гаворыць пра вялікую прыродную каштоўнасць гэтых тэрыторый. Перавага будзе аддавацца захаванню прыроды, а не яе выкарыстанню дзеля патрэбаў людзей.
Задача праекта – спалучыць інтарэсы мясцовых жыхароў, эканомікі і экалогіі.
Дзеля гэтага неабходна пераадолець канфлікты інтарэсаў паміж мясцовай супольнасцю і ўладамі.
Плануецца таксама вызначыць асноўныя праблемы ландшафта і магчымыя шляхі іх пераадолення, развіваць інфраструктуру такім чынам, каб не наносіць шкоды экалогіі.
Лясныя ландшафты ў рэгіёне Балтыйскага мора маюць вялікую экалагічную каштоўнасць, аднак знаходзяцца пад уплывам шэрагу разбуральных фактараў: наступствы глабалізацыі, зменаў клімату, інтэнсіўная эксплуатацыя прыродных рэсурсаў чалавекам.
Кіраўнікі праекта спадзяюцца, што яго рэалізацыя дазволіць ператварыць Балтыйскі рэгіён у лепшае месца для працы і жыцця мясцовых жыхароў.
Удзельнікі праекта, які рэалізуецца ў межах дзейнасці ЕС па тэрытарыяльным супрацоўніцтве і рашэння задач Еўрапейскага інструмента суседства і партнёрства, – 15 арганізацый з 7 краін.
У Беларусі праект рэалізуюць Наваградскі лясгас і “Белгаслес” разам з Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам ужо да сакавіка 2014 года.
Паводле http://www.belta.by