“TyzenHouse”. У Гродне дадуць канцэрты музыкі з сусветным імём

|

Перад гарадзенцамі выступяць:

-Барыс Петрушанскі, фартэпіяна (Расія – Італія)
-Міхаіл Сіманян, скрыпка (Расія)
-Пётр Палечны, фартэпіяна (Польшча)
-Іван Карызна, віяланчэль (Беларусь)
-Кірыл Кедук, фартэпіяна (Беларусь)
-Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, дырыжор – Якуб Храновіч (Польшча).

 

Знакамітыя музыкі наведаюць Гродна дзякуючы намаганням нашага земляка Кірыла Кедука і яго аднадумцаў.

Ня гледзячы на малады ўзрост, 25-гадовы піяніст паспеў выступіць у якасці саліста з філарманічным аркестрам Ніцы, Сіцылійскім сімфанічным аркестрам, у Нью-Ёркскім «Стейнвей Холе», у «Мацартэуме» (Зальцбург),  Міланскім Sala Verdi, у Hamarikyu Asahi Hall (Токіа).

Сёлета Кірыл выпусціў свій дэбютны альбом «My Polish Diary».

 

Свята музыкі ў Гродне арганізатары назвалі ў гонар Антонія Тызенгаўза, дзякуючы якому ў горадзе з’явіліся тэатр і музычная капэла.

Квіткі на канцэрты каштуюць ад  60 000 да 90 000 рублёў.

Іх можна набыць у касах драматычнага тэатра.
Даведкі па тэлефонах у Гродне: 54 29 04, (29) 584 29 04, (44) 754 29 04.