Летняя школа лідэрства для жанчын пройдзе ў Гродне
Школа ладзіцца з 12 да 15 верасня на турбазе ў Гарадзенскім раёне.
Падчас летняй школы будзе праведзены шэраг трэнінгаў па раскрыцці і ўмацаванні лідэрскага патэнцыялу ўдзельніц, асновах камунікацыі, тайм-мэнэджменце, майстэрстве прэзентацыі.
Акрамя гэтага арганізуюцца майстар-класы па вырабе лялек, арт-тэрапіі, а таксама сумесны кінапрагляд.
Удзельніцы будуць жыць у пакоях па 4 чалавекі, прыбіральня і душ на калідоры. Удзельніцам забяспечваецца харчаванне.
Па сканчэнні школы удзельніцы будуць мець магчымасць выкарыстаць набытыя ўменні і веды на практыцы – узяць удзел у арганізацыі дабрачынных альбо грамадска-карысных мерапрыемстваў у Гродне.
Умовы ўдзелу:
1. Перавага аддаецца жанчынам з Гродна ва ўзросце ад 22 да 35 гадоў.
2. Унёсак за ўдзел у летняй школе складае 180 тысяч беларускіх рублёў і пакрывае ўсе выдаткі на пражыванне і харчаванне падчас трэніну.
Каб прыняць удзел у летняй школе “Ледзі Лідэр”, запоўніце, калі ласка, анкету па спасылцы.
Паводле http://3sektar.by
Заяўку на ўдзел трэба запоўніць да 9 верасня.
Пра вынікі адбору будзе паведамлена 10 верасня.