Гарадзенскія сшыткі з “вершамі Быкава” з’явіліся ў Брэсце
Супрацоўніка, які знайшоў вершы расійскага паэта з Тамбова Васілія Быкава ў інтэрнэце і змясціў іх на вокладцы побач з партрэтам народнага пісьменніка Беларусі, з гарадзенскай друкарні звольнілі.
Надрукаваныя накладам у 1000 асобнікаў сшыткі знялі з продажу год таму.
А днямі журналісты заўважылі іх у адной з кнігарняў Брэста, паведамляе euroradio.fm .
Падобна, іх зноў паспрабавалі прадаць напярэдадні новага навучальнага года.
Паводле http://euroradio.fm