Кіроўцаў-парушальнікаў зафіксуюць фотакамеры

|

Сёння autogrodno.by заўважыў іх на аб’яздной дарозе паміж Хімвалакно і кальцом на Суворава, але супрацоўнікі ДАІ плануюць іх перамяшчаць штодня.

Камеры будуць працаваць у Гродне і  на асноўных трасах каля горада дзеля маніторынгу рэжыму хуткасці.

Парушальнікам будзе лічыцца той, хто перавысіў дазволеную хуткасць на 12 км/г.

 

Такому кіроўцы прыйдзе па пошце паведамленне і давядзецца заплаціць штраф.

 

На трасе Мінск-Гродна чатыры стацыянарныя камеры фотафіксацыі запрацавалі яшчэ 23 жніўня.

Са з’яўленнем новых тэхнічных сродкаў, колькасць інспектараў ДАІ, якія будуць кантраляваць рэжым хуткасці карыстаючыся радарам, не зменьшыцца.

 

Першая аўтаматычная камера з’явілася ў Беларусі летам 2012 года.

Да канца 2013 года на дарогах краіны павінна працаваць ужо 100 камер.

 

 

Паводле http://autogrodno.by

Здымак http://www.realby.info