Хакеісты гарадзенскага “Нёмана” на выездзе перамаглi “Брэст”

|

У складзе пераможцаў хет-трык аформіў украінскі нападаючы Аляксандр Мацярухін. На рахунку чэха Яраслава Крыстэка адна шайба і тры перадачы. У гаспадароў шайбу прэстыжу правёў Якуб Мужык, які рэалізаваў буліт.

ХК “Брэст” – “Нёман” Гродна – 1:5 (0:2, 0:2, 1:1)

 

Шайбы закінулі:

0:1 Аляксандр Мацярухін (Яраслаў Крыстэк, Сяргей Багалейша) 8:23
0:2 Аляксандр Мацярухін (большасць) (Аляксандр Усенка, Яраслаў Крыстэк) 10:48
0:3 Віктар Андрушчанка (Павел Баярчук, Вячаслаў Лісічкін) 26:14
0:4 Аляксандр Мацярухін (Яраслаў Крыстэк, Аляксандр Усенка) 28:26
1:4 Якуб Мужык (штрафны кідок) 54:02
1:5 Яраслаў Крыстэк (буліт) 55:44

 

align=”left” alt=”Павел Сцяпанаў, ХК Нёман, Віцебск” >Гэтаксама трэнерскі штаб ХК “Нёман” прыняў рашэнне камандзіраваць у “Віцебск” нападаючага Паўла Сцяпанава (1991).

 

Тэрмін арэнднага пагаднення – да канца цяперашняга сезону. Пры гэтым гарадзенскі клуб мае права вярнуць гульца ў ходзе бягучага сезону пры неабходнасці ў дазволены дазаявачны перыяд – да 31 студзеня 2014 г., паведамляе афіцыйны сайт клуба.