Нікалас Сеалін: “Мне не хапала гульнявой практыкі…”

|

Што стала прычынай сыходу з “Нёмана”?

 

Мне не хапала гульнявой практыкі, а я хачу гуляць. Тым больш, яшчэ малады і многае магу. Размова пра тое, каб мяне адпусцілі, доўжылася каля тыдня, але мы хутка знайшлі агульную мову. І мяне адпусцілі.


Хадзілі чуткі, што табе не хапала гульнявой практыкі з-за канфлікту з Саладоўнікавым. Гэта так?

 

Не, усё з ім добра.


Ёсць варыянты з новым працаўладкаваннем?

 

Так, сёння ўжо лячу ў Італію. Магчыма, трэцяя ліга. Спадзяюся, там я буду гуляць больш.


Як прайшло развітанне з “Нёманам”?

 

Усё добра, падзякавалі за супрацоўніцтва і пажадалі адзін аднаму ўдачы. З многімі буду падтрымліваць сувязь.


У Гродне ў цябе засталася жонка, якая цяпер цяжарная…

 

Усё будзе добра, яна ў хуткім часе прыляціць да мяне.


Што можаш пажадаць гарадзенскім заўзятарам, якія заўсёды верылі і падтрымлівалі цябе?

 

Хацелася б вельмі падзякаваць ім, бо сапраўды, яны заўсёды мяне падтрымлівалі, дзе б я не быў. Мне заўсёды хацелася рабіць толькі лепшае для іх. Але такое футбольное жыццё – часам не атрымліваецца ў адным месцы, даводзіцца ехаць у іншае… Вось і я наважыўся.

align=”middle” alt=”Нікалас Сеалін, Николас Сеолин, Нёман” >

Лепшы момант праведзены за гарадзенскі “Нёман”, які ён?

 

Напэўна, гэта будзе гол, які я забіў “Гомелю”.