У лямусе Брыгіцкага манастыра адкрыецца музей Гродзенскай каталіцкай епархіі
Адпаведнае рашэнне прыняў гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Кнігі XVII-XIX стагоддзяў, алтарныя карціны, фатаздымкі і дакументы маюць вялікую гістарычную каштоўнасць і зацікавяць наведнікаў.
Але да гэтага лямус чакае рэстаўрацыя. Яна будзе складанай і вельмі дарагой і пачнецца толькі пасля грунтоўных даследванняў, экспертыз і ўзгадненняў.
Фонды музея размесцяцца ў будынку Брыгіцкага манастыра.
Рэстаўрацыйныя працы ў Пабрыгіцкім касцёле – помніку архітэктуры барока першай паловы XVII стагоддзя – скончацца да канца месяца.
Адноўленыя ляпніна, пілястры і фасады касцёла, бочны партал, унікальны чорна-белы арнаментальны пояс XVIII стагоддзя. У перспектыве будуць адноўленыя страчаныя алтары храма, якія зніклі, калі касёл зачынілі. Алтары зробяць па старых фотаздымках і малюнках.
Паводле belta.by