Лідскі ваенны аэрадром адзначае стагоддзе

|

Гродзенскі аэраклуб арганізуе палёты аэрастатаў, выступяць парашутысты і рота ганаровага караўлу.

Гісторыкі Дзмітры Кіенка і Валеры Сліўкін спецыяльна да юбілею выдалі кнігу “Аэрадром Ліда – сто гадоў палётаў”.

Да Першай сусветнай вайны ў Лідзе Руская імператарская армія трымала некалькі дырыжабляў. У 1913 годзе быў пабудаваны стацыянарны аэрадром, на якім у 1914 годзе з’явіліся першыя самалёты  Spad і Morane.

 

Свой росквіт аэрадром перажыў у 20-30-ыя гады, калі тут дыслакаваліся чатыры эскадрыллі. У Лідзе служыў Ежы Касоўскі, які здзейсніў першы пералёт Варшава-Токіё-Варшава і на адваротным шляху зрабіў пасадку на гэтым аэрадроме.

З 1947 да 1993 года тут размяшчалася 1-ая гвардзейская штурмавая дывізія.

 

 

У бліжэйшы час на лідскім аэрадроме Расія размесціць сваю авіябазу.

Ужо сёлета на базе размесцяцца мадыфікаваныя вынішчальнікі Су-27СМ3.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://www.obzor.lt