На стыку трох межаў затрымалі 18 в’етнамцаў
Пра гэта былі паінфармаваныя літоўскія памежнікі – яны пачалі пошукі на сваёй тэрыторыі і з дапамогай сабакі хутка затрымалі яшчэ двух в’етнамцаў. Тыя перайшлі мяжу праз раку Марыха, таму пры затрыманні былі мокрыя па пояс.
Затрыманыя патлумачылі, што парушылі мяжу ў пошуку лепшых умоў для жыцця – яны планавалі патрапіць у краіны Заходняй Еўропы. Зараз яны знаходзяцца ў ІЧУ Гродзенскай памежнай групы.
Усіх 18 нелегалаў беларускія памежнікі затрымалі цягам аднага дня – 11 верасня.
На здымку: нямецкая аўчарка Барс, якая працуе ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы