«Грошы ўжо чакаюць…»
Дыпламат адзначыў, што грошы «ужо выдзеляны і чакаюць… Калі індыйская дзяржаўная электратэхнічная кампанія BHEL прыме ўдзел у рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2, укладанне індыйскага боку ў беларускую энергетыку можа быць больш важкім».
Плануецца, што да 2010 году таваразварот паміж Беларуссю і Індыяй вырасце да $500 млн. Асноўнымі ўдзельнікамі знешняга гандлю з Індыяй з’яўляюцца прадпрыемствы рэспубліканскай формы ўласнасці: ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гродна Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», РПУП «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Неман», ААТ «Акцэнт», РУП «Гродзенскі завод медпрэпаратаў».
Па інф. Гродзенскага аблвыканкама
На фота (http://forum.roerich.info): Рамеш Чандэр