Гарадзенцы наладзілі ў Мінску крымінальны бізнес па распаўсюдзе наркотыкаў

|

Злачынцы клапаціліся пра сваю бізнес-рэпутацыю: прадстаўлялі зніжкі сталым кліентам, сачылі за якасцю тавара і канспірацыяй, вызначаліся пунктуальнасцю.

Яны ўвесь час мянялі здымныя кватэры.

 

Наркагандляроў 1988 і 1991 гадоў нараджэння затрымалі 11 верасня ў кватэры на вуліцы Прытыцкага.

Там жа знайшлі 1,256 кг сумесі для палення з асабліва небяспечным псіхатропам, 327 грам парашку і 512 таблетак с аналогічным рэчывам, 26.200 даляраў ЗША, вялікую колькасць банкаўскіх картак, 3G-мадэмаў і сім-картак, зарэгістраваных на чужыя прозвішчы, электронныя вагі, скрынкі з тытунём.

 

Кліенты звязваліся з гандлярамі праз інтэрнэт, пералічвалі грошы на электронныя кашалькі і атрымлівалі каардынаты месца, дзе былі схаваныя наркотыкі.

Наркотыкі па схованках раскладаў таксама гарадзенец. Малады чалавек 1992 года нараджэння затрыманы.

Атрымалася ідэнтыфікаваць некатроых карыстальнікаў паслуг наркагандляроў, сямёра з іх затрыманыя каля схованак.

Рахункі, праз якія здзяйсняліся злачынныя транзакцыі, арыштаваныя.

Асноўныя фігуранты крымінальнай справы змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Паводле http://naviny.by