Гарадзенскія хакеісты мацней за “Шахцёра”
У цэлым “Нёман” перамог на класе. Андрушчанка ў чарговы раз даказаў, што нездарма лічыцца адным з самых небяспечных форвардаў чэмпіянату на чужым “пятаку”. А другі ураджэнец сталіцы Украіны – Мацярухін, рэалізаваў колькасную перавагу. Апошні, дарэчы, закінуў сваю 10-ю шайбу ў чэмпіянаце – роўна столькі вызначыўся пакуль што ўвесь “Шахцёр”.
Агляд матчу
“Шахцёр” (Салігорск) – “Нёман” (Гродна) – 0:2 (0:2, 0:0, 0:0)
Шайбы закінулі:
0:1 – Віктар Андрушчанка (Яраслаў Масленікаў, Іван Усенка) 6:59
0:2 – Аляксандр Мацярухін (большасць) (Аляксандр Усенка, Яраслаў Крыстэк) 16:58
Галы
align=”left” alt=”ХК Нёман, Дзмітрый Краўчанка” >Пасля матчу Дзмітрый Краўчанка:
“Мне вельмі спадабалася гульня “Шахцёра”: у дзеяннях гаспадароў прысутнічалі мабільнасць, камандны рух, было дастаткова вострых момантаў каля брамы Брыкуна. Да нашай радасці Салігорск не рэалізаваў ні аднаго свайго шанцу, а яшчэ ў некалькіх эпізодаў мы добра блакавалі патэнцыйна небяспечныя пагрозы з боку гарнякоў.
Калі проста браць у разлік ачкі, галы, секунды – то перамога ёсьць перамога. Але сёння мы згулялі як можам і ўмеем толькі ў першым перыядзе, калі закінулі дзве шайбы. Добра, што гэтага хапіла для перамогі. Аднак, хакеісты павінны памятаць, што неабходна дадаваць і гуляць у поўную сілу ўсе 60 хвілін”.
Вось так выглядае табліца на дадзены момант:
№ |
Каманда |
Г |
А |
1 |
Нёман |
7 |
18 |
2 |
Юнацтва |
6 |
13 |
3 |
Гомель |
5 |
11 |
4 |
Лiда |
6 |
11 |
5 |
Металург |
5 |
10 |
6 |
Хiмiк |
6 |
9 |
7 |
Шахцёр |
6 |
6 |
8 |
Вiцебск |
5 |
3 |
9 |
Брэст |
5 |
2 |
10 |
Магiлёў |
5 |
1 |
Наступную гульню “Нёман” правядзе дома ў гэтую суботу. Супернікам гарадзенцаў будуць хакеiсты Вiцебска. Прыходзiм i падтрымлiваем сваю каманду!
Здымкі hcshahter.by