Міліцыя распаўсюдзіла фотаробат забойцы лідскіх прадаўшчыц

|

Забойца да гэтай пары на волі.

Усіх, каму нешта вядома пра яго месцазнаходжанне, супрацоўнікі міліцыі просяць тэлефанаваць на нумар “102”.

Двух прадаўшчыц крамы на ўскрайку Ліды забілі ўвечары 15 верасня.

 

Целы жанчын 1968 і 1957 гадоў нараджэння знайшлі ў двары крамы са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі.

У часе агляду месца здарэння высветлілася, што з крамы скрадзеныя каля 35 мільёнаў рублёў і алкаголь.

 

  

 

Паводле http://ont.by