12 жыхароў Гарадзеншчыны зніклі ў лясах

|

Людзі губляюцца ў лесе амаль штодня, але большасць ратуецца самастойна.

На гэтым тыдні ў Лідскім раёне заблукала сталая жанчына, а ў Смаргонскім – мужчына-пенсіянер. Пераначаваўшы ў лесе, яны здолелі самастойна выйсці да людзей.

 

Трое сутак шукалі 29-гадовага гарадзенца, які пайшоў у грыбы 17 верасня.

Мужчына ўвайшоў у лес у раёне Парэчча і знік.

Дзьве ночы ён начаваў на дрэвах, хаваючыся ад дзікоў.

Выйшаў за 15 кіламетраў ад першапачатковага месца, у раёне Гожскага палігона.

Медыцынская дапамога заблукаламу грыбніку не спатрэбілася.

 

На сёння 219 жыхароў Гродзенскай вобласці лічацца зніклымі бяз звестак. 12 з іх пайшлі ў грыбы.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://www.vremyan.ru