Гарадзенскія пенсіянеры змогуць умацаваць здароўе ў хатніх санаторыях

|
 
 

Пацыентаў наведае тэрапеўт, які распрацуе рэкамендацыі па лячэнні, харчаванні, лячэбнай фізкультуры і фіталячэнні.

 

Сацыяльныя работнікі прайшлі адпаведнае навучанне.

Наведваючы сваіх падапечных, яны будуць гатаваць ежу адпаведна рэкамендацыям доктара, дапамогуць састарэлым пацыентам выканаюць фізічныя практыкаванні і іншыя працэдуры.

Курс лячэння разлічаны на 3 месяцы, пасля чаго праводзіцца медагляд.

 

Усе паслугі, акрамя медыкаментаў, бясплатныя.

Лячэнне ў хатнім санаторыі ўжо прайшла першая група гарадзенцаў.

У Лідскім раёне падобны праект рэалізуецца для ветэранаў. Інтэнсіўны 21-дзённы курс лячэння сацыяльным работнікам дапамагаюць арганізаваць медыкі гарадской амбулаторыі.

 

 

 

Па звестках на 1 ліпеня, на Гарадзеншчыне пражывалі больш за 231 тысячу сталых людзей, 17268 з іх – самотныя, 89093 жывуць асобна ад родных, 1793 – ветэраны вайны.

 

Паводле http://belta.by