Парушылі гульнявую дысцыпліну, але перамаглi! “Нёман” мацнейшы за “Хiмiка”
У складзе пераможцаў шайбамі адзначыліся Андрэй Глебаў, Аляксандр Мацярухін (двойчы), Яраслаў Крыстэк і Станіслаў Лапачук. У новапалачан закінулі тры Андрэі: Мароз, Краўчанка і Трыпук. Адзначым, што ў Гродне галявой перадачай адзначыўся і экс-дынамавец Сяргей Дрозд.
Варта адзначыць, што Аляксандр Мацярухін (на здымку ніжэй) цалкам замяніў экс-лідара “Нёмана” Андрэя Макрова. На рахунку ўкраінца ўжо 19 балаў (13 +6) па сістэме “гол + пас”. І гэта ў дзевяці гульнях.
Шайбы закінулі:
1:0 – Аляксандр Мацярухін ( большасць 2) ( Аляксандр Усенка, Яраслаў Крыстэк ) 2:57
1:1 – Андрэй Мароз (Андрэй Залеўскі , Дзяніс Тыднюк ) 28:17
2:1 – Аляксандр Мацярухін ( большасць) (Ігар Брыкун ) 2 01:17
2:2 – Андрэй Краўчанка ( большасць) (Ігар Каваленя ) 28:53
3:2 – Андрэй Глебаў (без перадач) 31:13
4:2 – Яраслаў Крыстэк (Яўген Нагачоў , Аляксандр Мацярухін ) 31:37
4:3 – Андрэй Трыпук (Дзмітрый Рудак , Арцём Ляўшун ) 32:44
5:3 – Станіслаў Лапачук (Сяргей Дрозд , Аляксандр Маляўка ) 33:34
Пасля матчу Дзмітрый Краўчанка:
“Са станоўчага: першае – дабіліся выніку, другое – вельмі добра згулялі ў меншасці. На гэтым усё, таму што парушылі гульнявую дысцыпліну. Мы рабілі тое, што не павінны былі рабіць. Калі трэба было абараняцца, мы атакавалі, а калі трэба было атакаваць, мы павольна ішлі ў атаку. Напружанне было да апошніх хвілін матчу і не было ўпэўненасці , што нават будучы наперадзе ў дзве шайбы, у выніку выйграеш”.
Гэтаксама галоўны трэнер “Нёмана” заявіў, што беларускі форвард Сяргей Кукушкін можа прапусціць увесь сезон з-за сур’ёзнай траўмы.
“У яго праблемы са здароўем. На жаль, у яго пералом на тым жа месцы і ён выбыў на нявызначаны тэрмін. Магчыма, і да канца сезону”.
Нагадаем, што ўвесь мінулы сезон Кукушкін прапусціў з-за пералому тараннай косткі.
Гэтак жа спяшаемся нагадаць, што сёння, 24 верасня, у 19.00 у актавай зале лядовага палаца адбудзецца сустрэча гульцоў і трэнераў каманды з заўзятарамі. Прыходзім і задаем свае пытанні гульцам і кіраўніцтву клуба!