Семінар “Універсітэт. Студэнцтва. Самакіраванне” пройдзе ў Гродне

|

З трохгадзіннага семінара ўдзельнікі даведаюцца аб гісторыі і развіцці ўніверсітэтаў у Еўропе, аб тым, якімі былі студэнты ў сярэднявеччы і якімі з’яўляюцца цяпер, а таксама пазнаёмяцца з гістарычнымі формамі студэнцкага самакіравання і зірнуць па-новаму на існуючыя формы.

 

У Гродне семінар пройдзе 30 верасня. Удзел – бясплатны.

 

Семінары пройдуць таксама ў іншых абласных цэнтрах Беларусі. Графік правядзення: Мінск – 26 і 29 верасня, Гродна – 30 верасня, Брэст – 1 кастрычніка, Гомель – 3 кастрычніка, Магілёў – 4 кастрычніка, Віцебска – 5 кастрычніка. Семінары праводзяцца ў вечаровы час, прыкладна з 18 да 21.

 

Зарэгістравацца на семінар можна анлайн, таксама можна прыходзіць з сябрамі і знаёмымі, якія не паспелі зарэгістравацца. Заяўкі трэба падаваць за дзень да даты семінара, які вы жадаеце наведаць.

 

“Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў” працуе ў рамках інфармацыйна-асветнай установы “ГЕДЭЎС”, зарэгістраванай у Мінску ў маі 2011 года. Цэнтр спрыяе развіццю незалежнага дэмакратычнага студэнцкага руху ў Беларусі.

 

     
  Мінулай восенню семінар па студэнцкім самакіраванні арганізоўваў у Гродне “Грамадзянскі форум”.